Найгоршы сцэнар інтэграцыі з Расеяй. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


У наступным выданні «ПраСвету» глядзіце:

Андрэй Суздальцаў: «План інтэграцыі гатовы»

Афіцыйны Менск кажа, што ўсё зусім не так, як піша расейскае выданне «Камерсант» пра гэтак званую інтэграцыю Беларусі з Расеяй. Але як насамрэч – сказаць не могуць. Маскоўскае медыя піша, што плануецца інтэграцыя глыбейшая, чымся ў Аб’яднанай Еўропе, практычна канфедэрацыя. Гэтак аўтарытэтнае расейскае выданне каментуе вытрымкі з нібыта праграмы эканамічнае інтэграцыі Менску з Масквою. У магчымых сцэнарах інтэграцыі разбіраўся Усевалад Шлыкаў.

Андрэй Паротнікаў: «Лукашэнка не прыціснуты ў кут»

Інструментарый расейскага ціску на Беларусь абмежаваны, лічыць кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў. Пра найгоршы для Беларусі сцэнар гэтак званай інтэграцыі з Расеяй, пра мэты публікацыі ў «Камерсанце», пра задачу максімум для Масквы і пра галоўную задачу Беларусі ў інтэрв’ю Змітра Міцкевіча з экспертам па бяспецы.

Амерыканцы вяртаюцца ў Беларусь – як і на якіх умовах?

Тэму інтэграцыі прыцьміла навіна пра вяртанне амбасадара Злучаных штатаў у Менск і пашырэнне дыпламатычнага корпусу ЗША ў Беларусі. Супадзенне? Мы ведаем, што ў міжнароднай палітыцы такіх супадзенняў не бывае. Хроніку павольнага беларуска-амерыканскага пацяплення для вас сабраў Дзяніс Дзюба.

Франак Вячорка: «Google ужо пахаваў беларускую мову»

Што ў Беларусі найлепшае а што найгоршае ў свеце? Аліна Коўшык у Ерэване запісала інтэрв’ю з віцэ-прэзідэнтам Digital Communication Network Францішкам Вячоркам.

Зарабіць на вайне ў Сірыі. Беларусь і Расея – канкурэнты ці партнёры?

Вайна ў Сірыі трывае з 2011 года, але планы аднаўлення некалі адной з самых заможных краінаў Блізкага Усходу ўсё часцей прагаворваюцца на найвышэйшым узроўні. І шэраг аналітыкаў нават прагназуюць: Менск і Масква ў перспектыве могуць пачаць канкураваць на сірыйскім рынку. Пра бізнес-планы на фоне вайны – Аркадзь Несцярэнка.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.Балтыйскія інтрыгі Лукашэнкі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык