Мы з’ездзілі да вайскоўца, які ўзняў сцяг Ізраілю на перапахаванні Каліноўскага

«Я напісаў праект Канстытуцыі, каб калі паўстане вольная Беларусь, ажыццявіць яго», – гаворыць Барыс Давід Балтэ, які жыве ў Ізраілі.

Герой нашага сюжэту пераехаў у Ізраіль з бацькамі ў 2005-м, калі яму было трынаццаць. Адслужыў у ізраільскім войску. Цяпер вучыцца на гісторыка і палітолага. Барыс марыць прымяніць свае веды на практыцы, таму і напісаў праект Канстытуцыі.

Таксама хлопец ладзіць беларускія акцыі. Дзякуючы яму на ізраільскіх вуліцах неаднаразова лунаў бел-чырвона-белы сцяг. А на перапахаванні Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў у Вільні ён узняў ізраільскі.

Больш пра Барыса Давіда Балтэ – у сюжэце праграмы «Беларускі свет».

Таксама ў праграме:

  • Інжынерка па пластмасах з Беларусі навучае італьянцаў ігры на фартэпіяна.
  • Беларускія абрады на падляскіх сцэнах.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Аўтарка фільму пра беларускую хуткую даслала ў Менск пасылку з Берліну

Уцёк з Беларусі за 24 гадзіны, змяніў 3 прафесіі. Гісторыя эмігранта ў Барсэлоне

Беларус мае атрымліваць мінімум 1770 еўра!

Грэцкі дыджэй адкрыў 226-гадовую гісторыю свайго роду

Беларуска з Іспаніі: падчас эпідэміі працягваю працаваць

Саша-Беларус. Як наш зямляк бліснуў перад дэпутатам у Грэцыі

Беларуска вяжа дываны і прадае ў Стамбуле

Заробак лекара – $ 20 000