Мітынг у дзіцячым садку: што не так з петыцыямі ў Беларусі


Падпісваць петыцыі – справа, якая дазваляе супакоіць сумленне, але рэдка дапамагае развязаць рэальныя праблемы. Чаму меркаванне дырэктаркі Цэнтру абароны правоў жывёлінаў «Анімалекс» Анастасіі Жаўрыд такое жорсткае? Адказ – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча.

Тысячы грамадзянаў Беларусі ставяць подпісы пад электроннымі петыцыямі. Нехта патрабуе адстаўкі высокіх чыноўнікаў, іншыя – забароны цырку з жывёлінамі. Чаму ж такія звароты грамадзянаў дырэктарка Цэнтру абароны правоў жывёлінаў «Анімалекс» Анастасія Жаўрыд называе «дзіцячым садком»?

«Група дзяцей у дзіцячым садку вырашыла зладзіць мітынг і папрасіць некага старэйшага, каб ён навёў парадак. У нас непрыгожыя цацкі, мы хочам прыгожыя. Усе крычаць і ставяць подпісы. Але калі ім скажуць «ідзіце спаць», усе супакояцца і пойдуць спаць. Для мяне петыцыя ў зоаабарончым свеце – мітынг у дзіцячым садку», – выказалася госця праграмы.

Чаму варта двойчы падумаць, перш як ставіць свой подпіс пад любымі адозвамі, і як зрабіць, каб петыцыі працавалі, – у праграме «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з дырэктаркай цэнтру абароны правоў жывёлінаў «Анімалекс» Анастасіяй Жаўрыд.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.