Місія ўратаваць суверэнітэт. Прагнозы на 2020 у «ПраCвеце» з Алінаю Коўшык

Чаму інтэграцыя невыгодная для бізнесу сям’і Лукашэнкі?

Увесь папярэдні год дэлегацыі з Беларусі і Расеі працавалі над дакументамі, якія максімальна зблізяць заканадаўства ўва ўсіх галінах і напрамках, што найбольш балюча для Беларусі, эканоміка якой складае 3 адсоткі ад абʼёму расейскай. Тры эканамічныя дарожныя мапы з трыццаці не ўзгаднілі. З імі і 31-ая, існаванне якой кіраўнік нашай краіны спрабаваў схаваць, а калі інфармацыя з’явілася – сказаў: не падпішу. Што падпіша, а што не… у новым годзе? Глядзіце ў сюжэце Юліі Цяльпук.

Палітолаг Рыгор Астапеня пра нафтавы шантаж Крамля

Масква спыніла пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўныя заводы. Да чаго прывядзе нафтавы шантаж Масквы? Каментуе Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, аналітык «Chatham house» у Лондане.

Місія ўратаваць суверэнітэт. Дзе шукаць другое крыло?

Было ў навагоднім віншаванні Аляксандра Лукашэнкі і пра незалежнасць, і права людзьмі звацца. Кіраўнік краіны адзначыў і ўмацоўванне пазіцыяў Беларусі на міжнароднай арэне. Ці можа заходні вектар стацца альтэрнатываю здачы суверэнітэту? Разбіраўся Ігар Кулей.

Што ў 2020-м будзе ў навінах па ўсім свеце? Геапалітычны гараскоп ад «Прасвету»

Сусветныя палітыкі не паспелі развязаць праблемы да Новага году – і цягнуць іх за сабой. А разам з імі – і нас. Ці стане гэты год часам вырашэння або паглыблення сусветных канфліктаў, Дзяніс Дзюба распытаў экспертаў у міжнародных дачыненнях з розных краінаў.

Чаму Трамп кажа больш няпраўды, чым Абама?

«Мы павінны быць скептычнымі да ўсяго, што чуем у палітыцы», – лічыць Аарон Шаракман, лаўрэат прэстыжнай Пуліцэраўскай прэміі ды галоўны рэдактар самага буйнога сэрвісу факт-чэкінгу ў ЗША politifact.com. Аліна Коўшык у Менску запісала інтэрв’ю са славутым амерыканскім журналістам.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

 

Больш матэрыялаў

На колькі Гітлер апярэдзіў Сталіна, напаўшы на СССР?

Палкоўнік ГРУ Уладзімір Барадач: Бабарыку могуць фізічна нейтралізаваць. Эксклюзіўнае інтэрв’ю

Як Лукашэнка аб’яднаў Статкевіча з Ціханоўскім. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Як маніпулююць статыстыкай COVID-19 улады Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Закрытыя выбары Лукашэнкі з ілюзіяй альтэрнатывы. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Імунітэт пасля каронавіруса не застаецца назаўсёды. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Ці свет адкрые межы для беларусаў пасля пандэміі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Вірус падабраўся да Лукашэнкі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык