Міхал Вітушка: гонар ці ганьба беларусаў?


У часы Другой усясветнай вайны акрамя ўласна беларускіх вайсковых фармаванняў Вітушка служыў і намеснікам начальніка менскай паліцыі, а таму, паводле крытыкаў яго асобы, не мог не ведаць пра масавыя забойствы мірнага насельніцтва. Між тым, ведаць пра злачынства не азначае браць у ім непасрэдны ўдзел, цвердзяць апаненты і падкрэсліваюць: аніякіх дакументаў, якія пацвярджалі бы датычнасць Міхала Вітушкі да знішчэння цывільнага насельніцтва, усцяж не выяўлена. Затое вядомыя іншыя факты, якія характарызуюць Вітушку як адданага беларускай справе дзеяча.

Акрамя антысавецкага супраціву, які ён працягваў нават пасля завяршэння вайны, актыўна займаўся і палітычнай дзейнасцю, уваходзіў у Цэнтральны камітэт Беларускай незалежніцкай партыі, а таксама ўдзельнічаў у Другім усебеларускім кангрэсе. Быў адным з арганізатараў планаванага антынямецкага выступу ў Менску, мэтай якога было абвяшчэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дык хто ён, Міхал Вітушка, для нас, беларусаў?

Госці ў студыі: Алесь Кіркевіч – публіцыст і Антон Рудак – гісторык, літаратар