Менчукі пра новы фільм Курэйчыка: «Нарэшце беларусы навучыліся здымаць добрыя фільмы»


Альтэрнатыва Галівуду і расейскім камедыям: у шырокі пракат выйшаў «Партызанфільм» Андрэя Курэйчыка. Наведнікі прэмʼеры адзначылі, што хацелі б бачыць на вялікіх экранах больш беларускага кіно.

Наведнікі прэмʼеры:

«Нам усе спадабалася, нарэшце беларусы навучыліся здымаць добрыя фільмы. Гэта вельмі прыемна».

«Задумка ўвогуле на 10 балаў з плюсам. Гэта трэба бачыць».

«Вельмі прыемна бачыць фільм беларускі, тое, што ідуць нашыя фільмы, а не нейкія замежныя. І хацелася б больш фільмаў!»

Фільм пра маладых творцаў, якія здымаюць кіно амаль без грошай, – тэма Андрэю Курэйчыку знаёмая не з чутак. Хоць бюджэт «Партызанфільму» – амаль 60 тысяч долараў – гэта практычна ў 10 разоў больш, чымся пайшло на «Гараш», але паводле мерак кінематографу і так вельмі сціпла. Калі на «Гараш» збіралі грошы праз інтэрнэт, то «Партызанфільм» пагадзіліся прафінансаваць у адным з беларускіх банкаў.

Не абышлося без клопатаў пры атрыманні пасведчання для паказу стужкі ў кінатэатрах: Андрэй Курэйчык адзначае, што калі б не рэзананс вакол «Партызанфільму», імаверна, прэмʼера адцягнулася б.

Аляксандра Дорская, Марына Вашкевіч