Масква страляе па Беларусі нафтавымі кулямі


Расея папярэдзіла, што пастаўкі нафты ў Беларусь могуць скараціць у 10 разоў. Эканаміст Яраслаў Раманчук кажа, што гэта будзе буйны стрэл па беларускім бюджэце, які на 25 % фармуе нафтаперапрацоўка.

У кожным выпадку, гэта хіба беларускага кіраўніцтва, кажа Раманчук.

«Мы незалежная краіна. І бюджэт незалежнай краіны пачынаецца з пытання коштаў на нафту і таго, у якіх варунках будзе адбывацца продаж нафтапрадуктаў».

Іншыя краіны так не робяць, дадае ён.

Падрабязней пра энергетычны ціск Крамля – у перадачы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Яраславам Раманчуком.