Макрон разграміць Марын Ле Пэн


Галоўная міжнародная навіна сёння – прэзідэнцкія выбары ў Францыі. Першы тур адбыўся, але сапраўдны бой толькі пачынаецца. Лідарам стаў цэнтрыст Эмануэль Макрон. Аднак даганяе і дыхае ў патыліцу радыкальная Марын Ле Пэн.

У першым туры Макрон набраў блізу 24 % галасоў, Ле Пэн – крыху больш за 21,5 %. Другі тур мае адбыцца 7 траўня. Згодна з апытаннямі, перамагчы мае Эмануэль Макрон. Аднак аналітыкі адным голасам кажуць пра магчымасць розных сюрпрызаў. А кампанія ўжо выглядае жорстка. Лідарка «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн сёння заатакавала Макрона, закідаючы яму брак канцэпцыі на моцную Францыю, незалежнасць ды абарону ад тэрарызму.

Больш у відэаматэрыяле!