Майстрыца з Падляшша натхняецца беларускай народнай традыцыяй

Яшчэ нядаўна лямец асацыяваўся з камунізмам і валёнкамі. Змяніла гэтае стаўленне сярод іншых Дарота Сульжык з мясцовасці Гарадок на Падляшшы. З лямцу, або, як кажуць у Польшчы, фільцу, яна стварае шыкоўныя дадаткі да вопраткі. Натхняецца спадарыня Дарота народнаю беларускаю традыцыяй, надае прадметам штодзённага карыстання новы выгляд і непаўторны характар.

Прадметы, створаныя Даротаю Сульжык, адзначаюцца лёгкасцю ў спалучэнні колераў і тэкстураў. Яны характэрныя яшчэ адным: кожны шарык, пальчатка, сумка і брошка – унікальная ды непаўторная рэч. Майстэрня не адзінае месца, дзе паўстаюць цуды з лямцу. Спадарыня Дарота дзеліцца сваймі ўменнямі на майстар-класах, з якімі ездзіць па Падляшшы. Час ад часу ейны каляровы лямец можна ўбачыць на розных выставах і персанальных экспазіцыях.

Больш матэрыялаў

Як мастачка дапамагае ў барацьбе з COVID-19

Школа, дзе вучаць выкладаць мазаіку і кроіць каўбасу

Як блогеры паставілі на вушы ўвесь раён

Онлайн-канцэрт гурта «Dodoma»

Дзе ў Беларусі вераць у існаванне русалкі?

Неверагоднае жыццё птушак Беларусі

Як кіраўнік прадукцыі «Белсату» здабывае мёд

Лета пачалося – прайшоў старажытны абрад «Пахаванне стралы»