Лёс Беларусі вырашыць не Лукашэнка


Ці можа Лукашэнка адмовіцца ад улады? І які шлях дзеля гэтага абярэ? Іншыя нязменныя кіраўнікі постсавецкіх краінаў выбіраюць уласныя сцэнары сыходу. Што чакае Беларусь? Пра гэта ды іншае ў «Размове» разважаюць Віталь Цыганкоў і гісторык, палітык Алег Трусаў.

Госць «Размовы» лічыць, што пытанне – сыходзіць ці заставацца на пасадзе прэзідэнта – будзе прымаць не сам дзейны кіраўнік дзяржавы.

«Вырашаць будзе не Лукашэнка, вырашаць будзе ягоная эліта. Бо сказаць, што краінай кіруе Лукашэнка, – гэта смех. Кіруе ягоны кіроўны клас, а гэта паўмільёна чалавек, паводле маіх падлікаў. Гэта ўсе вертыкальнікі ад сельсавету, іхныя дзеці, мясцовыя алігархі. Іх паўмільёна. Менавіта іх цікавіць, ці пойдзем мы ў Расею, ці не. І менавіта там прыхільнікаў незалежнасці крыху больш, чым прыхільнікаў яднання з Расеяй, хоць тых таксама шмат», – мяркуе Алег Трусаў.

Таксама ў «Размове»:

  • хто першы захацеў зацягнуць Беларусь у склад Расеі?
  • ці можна ўжо прадказаць, хто будзе новым прэзідэнтам?
  • якія сцэнары змены ўлады мае нашая краіна?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.