Лябедзька: Кошт чалавечага жыцця ў Беларусі меншы за кошт марлевай павязкі


Беларусь зноў у цэнтры ўвагі і зноў не ў добрым сэнсе. Свет назірае за тым, як Аляксандр Лукашэнка намагаецца ўпэўніць сябе ды іншых, што каронавірус не пагражае краіне. Сітуацыя ўсё больш нагадвае абсурд, але кіраўнік Беларусі, падаецца, гэтага не заўважае.

Госць «Размовы ProContra» са Святланаю Калінкінай і Віталём Цыганковым – дырэктар цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька – добра ведае Аляксандра Лукашэнку яшчэ з часу супольнай працы ў Вярхоўным Савеце ў 90-я гады. На ягоную думку, Лукашэнка лічыць плюсам тое, што Беларусь сталася эпіцэнтрам увагі, і не так істотна, што на нас глядзяць, як на дзікуноў.

«Кошт чалавечага жыцця ў Беларусі меншы за кошт марлевай павязкі», – канстатуе госць праграмы і дадае, што Лукашэнку не турбуюць наступствы ягоных словаў. Ён пачуваецца ў Беларусі не падуладным ніякім законам.

Глядзіце ў праграме:

  • Як ахвяры COVID-19 падвялі кіраўніка краіны?
  • У адэкватнасці Лукашэнкі сумневы ўзнікалі ўжо даўно?
  • Чым скончыцца пандэмія для Беларусі?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Mikhail Klimentyev / Russian Presidential Press and Information Office / TASS / FORUM