Лябедзька: Карупцыя ў нас ёсць, а пакарання няма


Старшыня АГП выказаўся пра трагедыю ў Кемерава і ўзгадаў трагедыю на Нямізе.

У «Гарачым каментары» палітык заявіў:

«Узгадаем 53 каменныя ружы на Нямізе. Тады таксама была страшная трагедыя, 53 чалавечыя жыцці. Разам з тым ніхто таксама не панёс за гэта пакаранне. Спрабаваў Ярмошын (з 1996 па 2000 гады старшыня Менгарвыканкму) падаць у адстаўку, але Лукашэнку гэтую адстаўку не прыняў. Потым Ярмошын яшчэ стаў прэм’ер-міністр. А міліцэйскі начальнік, той жа самы Русак, праз тры гады крымінальная справа была спыненая. Ён, праўда, усё ж такі аказаўся ў турме, але ўжо па карупцыйнай справе. Гэта падкрэслівае, што карупцыя ў нас ёсць, але пакарання няма. Таму што няма палітычнай культуры адставак як ні ў Расеі, так ні ў Беларусі».

Фотаздымак на застаўцы да відэа 1obl.ru