«Лукашэнку гнаць мяцёлкаю!» Правілы жыцця пенсіянеркі, якая прамаўляла на мітынгу ў Гомлі


Марыя Быстранкова ў 1994-м ездзіла па Беларусі ды агітавала за Аляксандра Лукашэнку. Цяпер ёй 83, і 19 лютага на Маршы недармаедаў у Гомлі яна паднялася прамаўляць на трыбуну.

Там ўпэўнена заявіла, што ў Беларусі трэба змяняць уладу. Трагічную гісторыю свайго жыцця яна распавяла ў нашай праграме «Рэпартэр».

Іншыя тэмы выдання:

Спачатку дом ейнага прадзеда канфіскваалі Саветы, а сёння яго хочуць разбурыць беларускія ўлады

«Дапамажыце выратаваць прадзедаву хату!» З гэткаю просьбаю звярнулася да нас мянчанка Надзея Туроўская. Ужо больш за паўгода яна змагаецца за драўляны двухпавярховы дом, які ў 1936 годзе пабудаваў у Давыд-Гарадку ейны прадзед Сямён Кулага. Напрыканцы 30-х гадоў дом забралі савецкія ўлады, а Сямёна і аднаго з ягоных сыноў выслалі ў ГУЛАГ. Да нядаўняга часу ў гэтым сінім даваенным доме месцілася гасцініца. Сёлета яе зачынілі, і цяпер будынак стаіць пусты. Надзея Туроўская хоча яго выкупіць і прапаноўвае любыя грошы. Аднак у мясцовых уладаў зусім іншыя планы.

Мінідрукарня, у якой працуюць толькі людзі з інваліднасцю

Складаная бюракратыя не спрыяе стварэнню месцаў працы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У Беларусі больш за 80 % людзей з інваліднасцю – беспрацоўныя. Сюжэт пра Дзмітрыя Клімковіча з Менску, які не пабаяўся і стварыў мінідрукарню «Лабараторыя друку», дзе, акрамя яго, працуюць толькі людзі з інваліднасцю.