«Лукашэнка зрабіў памылку, калі ўсе яйкі паклаў у адзін кошык – так званай «братняй інтэграцыі»


То адно прадпрыемства зачынілі, то другое. А яшчэ не падабаюцца нашыя морква, салата і гуркі. Знахабіліся да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі. Адным словам, дабро, якое мы робім для Расеі, абарочваецца для нас злом. Гэта цытаты з сённяшняй нарады Аляксандра Лукашэнкі з эканамічным блокам ураду. Што стаіць за гэтымі закідамі на адрас Крамля, разбіраемся разам з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Класкоўскім.

Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік:

«Масква добра ўзяла за жэбры беларускага партнёра. Ён у свой час, безумоўна, зрабіў стратэгічную памылку, калі, як той кажа, усе яйкі ў адзін кошык паклаў, а менавіта ў кошык так званай «братняй інтэграцыі». Цяпер Масква вырашыла кранік гэты закруціць, субсідыі зменшыць, а разам з тым узяць саюзніка за гарляк і патрабаваць, каб ён лепей выконваў саюзніцкія абавязкі. І сёння тая зброя, у прыватнасці, транзітная, якую Лукашэнка раней даволі спрытна выкарыстоўваў, цяпер ужо выглядае слабай…»

Працяг размовы – у сюжэце.

А ці згодныя беларусы з крытыкай з боку Лукашэнкі? Мы запыталі ў жыхароў Гомля.

belsat.eu

Калаж з фота: Sergey Shakhidzhanian / Vladimir Smirnov, TASS Host Photo Agency / REUTERS, Eddie Keogh / Forum