Лукашэнка супраць Каліноўскага і дзяржава без царквы. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Кастусь Каліноўскі застаецца ў Вільні: перамога ці параза для нас, беларусаў? Пра гэта – у інтэрв’ю Аліны Коўшык з Зянонам Пазняком.

Больш пра тэмы «Прасвету»:

Касцёл, экс-міністр і афіцыйныя цішыня. Што за кулісамі спрэчкі над магілай Кастуся Каліноўскага?

Ці звяртаўся каталіцкі арцыбіскуп, метрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч да літоўскіх уладаў з просьбаю перадаць Рэспубліцы Беларусь частку парэшткаў Кастуся Каліноўскага і пры чым тут экс-міністр замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка?

Цэлы тыдзень не сціхаюць баталіі вакол тэмы перапахавання Кастуся Каліноўскага. Звычайнаму чалавеку не хапіла б часу разабрацца ў шматлікіх заявах, выказваннях ды зваротах, сярод якіх няма, бадай, галоўнага: голасу афіцыйнага Менску. А менавіта ад пазіцыі ўладаў Беларусі залежыць, вернуцца парэшткі героя бліжэйшым часам у Беларусь ці знойдуць свой спачын у Вільні. Не развязала справы і размова кіраўнікоў беларускай і літоўскай дыпламатыі ў Нью-Ёрку. Лінас Лінкявічус запрасіў Уладзіміра Макея на ўрачыстасці перапахавання ў Вільню. Што дакладна адказаў Уладзімір Макей, невядома. Ігар Кулей.

Зянон Пазняк: «У іх нічога не атрымаецца. Саюзная дзяржава – гэта фальшыўка»

Яны на пяску хочуць зрабіць акупацыю Беларусі пад відам законных дзеянняў, заявіў Зянон Пазняк, старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі Беларускі Народны Фронт у студыі «Прасвету». У інтэрв’ю Аліны Коўшык – пра тое, як абараніць незалежнасць Беларусі, і каментар аб звароце беларускай інтэлігенцыі да Літоўскай Рэспублікі дзеля перапахавання Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі Беларусі. Як і якімі тэмамі адцягваюць беларускае грамадства ад галоўнай праблемы?

Ракета сярэдняй дальнасці, але не тая. Як і з чыёй дапамогай узбройваюць Беларусь?

Беларусь стварыла ракеты сярэдняй дальнасці – заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам кіраўніка Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Беларусі Рамана Галоўчанку. Пазней стала зразумела, што кіраўнік Беларусі меў на ўвазе не тыя ракеты, а крыху іншыя. Аднак беларуская ракетная праграма ўжо трапіла ў цэнтр увагі адмыслоўцаў па ўсім свеце. Якое ж ракетнае ўзбраенне мае і распрацоўвае Беларусь, і як на гэта рэагуюць суседзі – Зміцер Міцкевіч.

Іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы: «Калі была беларуская дзяржава, тады была і Царква»

Беларусы – найбольшы народ у свеце з тых, дзе праваслаўныя пераважаюць сярод вернікаў, але не маюць сваёй Царквы. Ці можа Рэспубліка Беларусь функцыянаваць як паўнавартасная дзяржава без уласнай Царквы? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з архіепіскапам Наваградскім і Паўночна-Амерыканскім Святаславам, першым іерархам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. У выданні – кароткая версія інтэрв’ю. Гутарку цалкам апублікуем на старонцы «ПраСвету» ў «Facebook’у» 1 кастрычніка.

Сусветны экалагічны страйк. Ці будзе ў Беларусі свая Грэта?

Чаму да словаў 16-гадовай дзяўчыны прыслухаўся амаль увесь свет? Ці мае рацыю Грэта, кажучы, што застаўся крок да нашага вымірання? І спраўдзім, як ідуць справы ў Беларусі. Юлія Цяльпук.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.