Лукашэнка не ўнікае ў падрабязнасці працы іпэшнікаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGLWVvaHpBVXNKXzAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Указ 222 прывёў да паралюшу працы большасці іпэшнікаў-гандляроў. Прадпрымальнікі пытаюцца ўладу, як жыць далей, але дыялог не наладжваецца. Калі прадпрымальнікі і прыходзяць на кірмашы – то на пратэст. Алег Шабетнік, арганізатар рэчыцкага сходу, каментуе сітуацыю ў эфіры.Гэта не змаганне. Людзі проста не могуць працаваць, у іх няма дакументаў. Указ 222 падпісаны памылкова, улады не дапрацавалі дакумент з Расейскай Федэрацыяй, але яны пераклалі адказнасць на прадпрымальнікаў. Калі б яны ўсё дарабілі, людзі маглі б набываць тавар у Расеі без ПДВ. А яны набываюць яго там без дакументаў, з ПДВ, а потым прыязджаюць у Беларусь і плацяць ПДВ у 20 % яшчэ і тут.На рэчыцкіх кірмашах працуе 20–25 % іпэшнікаў. Улады кажуць, што 30 %. Добра, можа і трыццаць. Але большасць ня ведае, як жыць далей, бо выйсця няма. Хтосьці збіраецца зʼязджаць у Расею, хтосьці – ва Украіну, хтосьці – наймацца на працу.У пятніцу мы паедзем у Гомель, там будзе страйк, мы хочам пачуць, што ўлады зрабілі за тыдзень.Лукашэнка, магчыма, не ўнікае ў падрабязнасці, як прадпрымальнікі купляюць тавар у Маскве. Ідэя сертыфікацыі – добрая. Файна, калі людзі разумеюць, што яны набываюць. Але гэта залежыць не ад беларусаў, а ад расейцаў. Яны ідуць на парушэнні, бо ў іх можна закрыць фірму за 2 гадзіны.Калі ўлады нічога не зробяць – будзе страйк. Ужо чуваць галасы: «Хадзем на плошчу!». Калі выпрабуем усе сродкі, а ўлады ўсцяж не пачуюць – тады застаецца вуліца.У 2007 годзе я атрымаў содні за арганізацыю мітынгу ў Менску. Але тады мы дамагліся адмены Указу 760. Тады на вуліцу выйшла 5 тыс. чалавек.Я спадзяюся, улады правядуць расследаванне і пакараюць тых, хто дапусціў памылкі пры прыняцці Указу 222.Працаваць немагчыма.