Лукашэнка не паехаў у Брусель праз адстаўку Бабіча. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам магчымае ўжо нават пасля летніх вакацыяў, прызнаецца Каміль Клысіньскі, аналітык урадавага Цэнтру усходніх даследаванняў у Варшаве.

Больш пра тэмы праграмы:

Макей супраць Лінкявічуса. Дыскусія міністраў замежных справаў Беларусі і Літвы ў Бруселі

Якая дзяржава прабуе заблакаваць дамоўленасці Беларусі з Аб’яднанай Еўропай? Хто мае рацыю ў спрэчцы пра Беларускую АЭС, Менск ці Вільня? На фоне адзначэння 10-х угодкаў «Усходняга партнёрства» завязалася гарачая спрэчка. Завочная палеміка беларускага і літоўскага міністраў замежных справаў у Бруселі – ў рэпартажы Сяргея Пелясы.

Польскі эксперт: «Аляксандр Лукашэнка не паехаў у Брусель праз адстаўку Міхаіла Бабіча»

Менск дагэтуль не зразумеў, што трэба нешта даць Еўрапейскаму Звязу ўзамен за ўдзел у праграме «Усходняе партнёрства», а не толькі агучваць свае чаканні. Што канкрэтнае можна зрабіць? Пры якой умове, з пункту гледжання Менску, Лукашэнка паедзе на Захад? Інтэрвʼю з Камілем Клысіньскім, аналітыкам Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве.

Лукашэнка супраць Пашыньяна. Параза Арменіі ці нічыя?

І ўсё ж такі беларус. Стала вядома амаль афіцыйна: пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы зойме Станіслаў Зась. Спрэчка паміж Ерэванам і Менскам за пасаду генеральнага сакратара стварыла ў сумнай АДКБ першую і, здаецца, апошнюю інтрыгу за доўгія гады. Пра тое, чым усё скончылася, – Дзяніс Дзюба.

Масква ў Арменіі імкнецца прывесці да ўлады стары рэжым

За колькі экс-прэзідэнт Арменіі Робэрт Качар’ян прадаў краіну Расеі? Чаму Ерэван саступіў Менску пасаду генеральнага сакратара АДКБ? Каментуе Тыгран Хзмальян, сустаршыня Еўрапейскай партыі Арменіі.

Паны бʼюцца, а ў беларусаў чубы трашчаць. Рэха гандлёвай вайны ЗША з Кітаем далятае да Беларусі

Гандлёвая вайна Злучаных Штатаў з Паднябеснай цягнецца вось ужо амаль год і толькі набірае абароты. Замест чаканага перапынку падчас перамоваў з Пекінам Доналд Трамп увёў новыя мыты на цэлы шэраг кітайскіх тавараў. Хто выйграе ад супрацьстаяння найбуйнейшых эканомік свету і ці спрэчка ЗША і Кітаю можа пагражаць Беларусі? Усевалад Шлыкаў.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:25. Заходзьце на Facebook праграмы!