Лукашэнка ледзь не памёр у Эміратах. NEXTA на «Белсаце»


Такое свята нават у нашай, самай шчаслівай на зямлі краіне, бывае не кожны год! Спявала і танчыла ўся краіна! Кандыдаты абяцалі, а выбарнікі галасавалі, праўда за каго – не заўсёды ведалі:

«Мы выбралі прэзідэнта. Зараз жа парламенцкія выбары! О-ба-на!»

На ўчастках таксама «адпальвалі». Краіна дабрабыту. Сталы ламаліся ад прысмакаў на любы густ. І філе, і рулеты, і каўбасы, і беляшы, і піццы, і слойкі… І паесці, і чым запіць. Усё не маглі змясціць выбарчыя ўчасткі. А таму свята было паўсюль! Шашлычок і каньячок прапаноўвалі ў грамадскіх месцах.

«Звычайна таварышы міліцыянеры нас ганяюць, а тут – калі ласка, дазволілі», – кажуць выбарцы.

Градус павялічваў адчуванне сапраўднага беларускага шчасця і свята. А тым часам на выбарчых участках у скокі пусціліся сімвалы сучаснай Беларусі. Усё было добра, пакуль адзін голас не сапсаваў свята выбарчымі страшылкамі…

«Какой-то мудак или придурок начинает бросаться на избирателей» – распавёў падчас свайго галасавання Аляксандр Лукашэнка.

А што пра гэта думаюць самыя выбарнікі?

«Недалёкага розуму, калі такое выказвае публічна, непрыгожа».

«Некультурны чалавек».

«Гэта чалавек неадукаваны, неінтэлектуальны».

«Не ведаю, хто такое можа сказаць, нармальны чалавек такога не скажа».

«Словы лаянкавыя, відавочна, нейкая адказнасць за гэта можа быць».

«За гэтыя словы можна атрымаць на тэрыторыі нашай любімай Беларусі крымінальную адказнасць».

Але адказваць давядзецца іншаму…

«Я ўчора даў распараджэнне міліцыі спыняць жорстка падобныя рэчы… каб яму ўставілі мазгі гэтак, каб болей яму не хацелася… вы ведаеце, як міліцыянты ўмеюць гэта рабіць… «Звернем галаву і павыварочваем рукі», – сказаў на выбарчым участку кіраўнік Беларусі.

Гэткае пакаранне кіраўнік краіны паабяцаў сумленнаму назіральніку за выбарамі. Назіральнікі прасілі паказаць і расказаць. Выбарчыя камісіі паказалі… народу ягоную будучыню.

Вольга Старасціна, Сцяпан Святлоў belsat.eu

Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum / president.gov.by