Лукашэнка – галоўная зброя ў інфармацыйнай вайне з Расеяй?


Гібрыдная вайна Расеі супраць нашай краіны ўжо вядзецца? Найперш праз інфармацыйныя атакі ды ўкіды. Што мы можам супрацьпаставіць гэтай агрэсіі – разам з вядоўцамі Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым у эфіры праграмы «Размова ProContra» разважае галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў.

Укідамі навінаў сёння можна зрабіць нашмат больш, чым ракетамі, упэўнены госць праграмы «Размова ProContra», галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў. Што могуць супрацьпаставіць расейскай прапагандысцкай машыне беларускія дзяржаўныя медыі, якія паводле самых сціплых падлікаў адсталі ад сусветных трэндаў на дзесяцігоддзе? Увесь спадзеў толькі на незалежныя медыі ды на досыць нечаканыя варыянты.

«Як бы гэта дзіўна ні прагучала з майго боку, але ў Беларусі ёсць адна інфармацыйная зброя ў гэтай вайне – гэта Лукашэнка. Бо ягонае прозвішча выклікае цікавасць не толькі ў Беларусі, але і ў Расеі. Тое, што пішуць пра Лукашэнку, чытаецца і ў Расеі, і ва Украіне, і ў іншых краінах. Тое, што ён кажа, можа дасягаць расейцаў. Так мы можам уплываць на гэтую аўдыторыю», – выказаўся Павел Свярдлоў.

Больш пра інфармацыйную вайну глядзіце ў поўнай версіі праграмы «Размова ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам, Віталём Цыганковым і галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым.