Лукашэнка душыць плошчу ў зародку

Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Цэнтрвыбаркам пачынае рэгістраваць кандыдатаў на прэзідэнцтва. Але важна, хто і як лічыць, а не тое, што гавораць факты. Лідзія Ярмошына агучыла лічбы подпісаў падтрымання прэтэндэнтаў. А старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька загаварыў пра «ворагаў дзяржаўнасці» і патрыётаў, у якіх могуць адабраць краіну. Пратэстоўцы ж, паводле Давыдзькі, жадаюць толькі шуму, а не пераменаў. А мы пытаем беларусаў, чаго хочуць яны.

Яўгену Клімуку, якога затрымалі ў пятніцу 3 ліпеня, сёння прысудзілі 15 базавых за тое, што ездзіў па Скідалі са сцягам «Страна для жизни». Ягонае аўта арыштавалі, і невядома, што будзе ды з якой нагоды яго забралі. Вуду і сцяг суддзя пастанавіла сканфіскаваць і знішчыць. А Аляксандра Мілюка з Мастоў паклалі ў шпіталь з COVID-19. У пятніцу супраць яго здзейснілі правакацыю. Калі мужчына ішоў дамоў з сынам, да яго прычапіўся п’яны і пачаў уцягваць у канфлікт. Праз хвіліну зʼявіліся працаўнікі ДАІ і завезлі абодвух у РАУС, потым прыехала хуткая, зрабіла тэст на каронавірус і забрала спадара Мілюка ў больніцу. Абодва – сябры каманды Ціханоўскай.

Чаму аказаўся на соднях жыхар Магілёва Аляксандр Спірыдонаў і што гэтае пакаранне змяніла ў ягоных перакананнях? Пабачым кадры брутальных затрыманняў беларусаў на вуліцах. А таксама паразмаўляем пра магчымасці праваабаронцаў, якія змагаюцца за затрыманых. У Беларусі ўжо 25 палітычных вязняў. На пытанні адказвае старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак. Ці наагул варта браць удзел у такіх выбарах? Можа, кандыдаты павінныязняцца? Адказваюць жыхары Бабруйску.

Вядомы палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі дае сваю ацэнку палітычнай гульні Аляксандра Лукашэнкі. А жыхары Віцебску адказваюць, ці ўдалося здушыць сілаю пратэставыя настроі. І важнае месца салідарнасці, якая даходзіць з розных краінаў, дзе жывуць беларусы. Усё гэта ў сённяшнім эфіры. Запрашае Сяргей Падсасонны.

Пішыце на наш кантакт: belsat@gmail.com.

Калаж з фота: facebook.com/klaskouski / belsat.eu / president.gov.by

Больш матэрыялаў

ЦВК троліць Ганну Канапацкую?

Інтэрвʼю з былым супрацоўнікам АНТ Дзмітрыем Врангелем

Культура супраць рэпрэсіяў

Рэакцыя сведкі на суд Ціханоўскага

ЦВК скрала 300 000 подпісаў Бабарыкі

Хлопца затрымалі за надпіс на кашулі

Чаргу ля Symbal.by разганялі трактарам

Як спыніць фальсіфікацыю выбараў?