Лета пачалося – прайшоў старажытны абрад «Пахаванне стралы»


У вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну правялі старажытны абрад «Пахаванне стралы». Лічыцца, што ён завяршае вясну і пачынае лета. Раней «Пахаванне стралы» шырока ладзілі па ўсёй паўднёва-ўсходняй Беларусі, заходняй Браншчыне і ў паўночна-ўсходняй Украіне. Абрад захаваўся ў некалькіх беларускіх вёсках, сярод якіх і Стаўбун.

Сёлета «Пахаванне стралы» у Стаўбуне прайшло без асаблівага размаху. Праз пандэмію каронавіруса шмат хто з вяскоўцаў застаўся дома. Але, як кажуць удзельніцы імпрэзы, зусім не правесці «Пахавання стралы» яны не маглі – інакш абрад, якому сотні, а можа, і тысячы гадоў, можа знікнуць.

Рытуальныя дзеянні «Пахавання стралы» спрыяюць росту жыта ды ахоўваюць ураджай і людзей ад навальніцы.