Медыцына бясплатная і даступная. Кожнага чалавека дзяржава носіць на руках. А лекараў забяспечвае самай мадэрнізаванай тэхнікай. Не, гэта не чарговы міф пра Сінявокую. Гэта рэчаіснасць… паводле Лукашэнкі.У Беларусі забяспечылі роўны доступ насельніцтва да аб’
ектаў аховы здароўя, а таксама дасягнулі добрых паказнікаў датычна скарачэння дзіцячай і мацярынскай смяротнасці. Цалкам мадэрнізавалі ахову здароўя. Пры гэтым ключавымі кірункамі сталі кардыялогія і анкалогія. Пра гэта кіраўнік краіны казаў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Згодна з заявамі чыноўнікаў, у Беларусі за апошнюю пяцігодку ў ахову здароўя ўклалі велізарныя сродкі. Аднак чаму на практыцы сітуацыя выглядае іначай, як і становішча саміх лекараў?Паводле госця праграмы
лекара-неўролага Васіля
Аўраменкі, калі лекары праз нізкія заробкі будуць браць двайныя стаўкі, то да іх патрапіць будзе яшчэ цяжэй.Глядзіце «Гарачы каментар» з
лекарам-неўролагам Васілём Аўраменкам.