Лекар-інфекцыяніст скаментаваў сітуацыю з выпадкамі адру ў Горадні


У Горадні зафіксаваная адное з найбольш небяспечных інфекцыйных захворванняў – адзёр. Першым пра адзёр у Горадні паведаміў блогер NEXTA, затым інфармацыю пацвердзілі і медыкі.

Вядома, што інфекцыя завезеная студэнтам з-за мяжы. Паводле інфармацыі блогера, агульная колькасць хворых – каля 30-ці чалавек, з іх 19 застаюцца ў шпіталі, у некаторых інтэрнатах абвешчаны каранцін. Тым часам медыкі цвердзяць, што лічба 30 – гэта агульная колькасць падазраваных на наяўнасць інфекцыі ад пачатку месяца.

Лабараторна пацверджаныя толькі 11 выпадкаў захворвання. Адмыслова для «Белсату» сітуацыю пракаментаваў лекар-іфекцыяніст Мікалай Галабародзька:

«Я думаю, што нічога незвычайнага не здарылася. Адзёр у Еўропе ёсць, краіна, у якой больш за ўсё выпадкаў адру, – гэта Украіна. Для інфекцыі няма межаў. Адзёр даволі заразная інфекцыя, калі адзін хворы на грып можа заразіць 1-3 чалавек, то адзін хворы на адзёр можа заразіць 17-20 чалавек. Гэта адна з самых заразных інфекцыяў. У мінулым годзе ва Украіне было 53 тысячы захварэўшых на адзёр, калі ў астатняй Еўропе менш за 30 тысячаў. То ўжо ў гэтым годзе ва Украіне мы перакрочылі бар’ер 50 тысяч захварэўшых на адзёр і 17 чалавек памерла. Вельмі кантагіёзная інфекцыя, якая не ведае межаў, побач Украіна.

Адзёр да нас завозяць штодня, адзінае, што адзёр у Беларусі не так распаўсюджваецца, дзякуючы таму, што насельніцтва рабіла прышчэпкі, і па розных узроставых групах у нас ад 97 да 99 адсоткаў насельніцтва прышчаплённыя ад адру. Таму тыя завозы, якія напэўна штодня адбываюцца, не заканчваюцца гэтак званай мясцовай перадачай…»

Працяг размовы – у відэа.

belsat.eu