Леанід Фрыдкін: беларусам вельмі цяжка пазбавіцца ад звычкі прадаваць у Расею


30 сакавіка падчас візіту ў Дзяржынскі раён Аляксандр Лукашэнка згадаў пра праблемы з пастаўкамі беларускай прадукцыі на расейскі рынак і параіў падначаленым шукаць новыя рынкі збыту.

Паводле эканаміста Леаніда Фрыдкіна, выканаць загад кіраўніка Беларусі будзе вельмі цяжка.

«Пра дыверсіфікацыю гаворка ідзе не першы год, але на самой справе яе амаль няма. Беларусам вельмі цяжка пазбавіцца ад звычкі прадаваць у Расею, – кажа эканаміст. – Цягам многіх гадоў мы гадавалі ў сабе жалезабетонную ўпэўненасць, што Расея – наша неад’емная вотчына».

Амаль увесь спектр тавараў, якія Беларусь традыцыйна пастаўляла ў Расею паволі выцясняюцца з рынку нашага ўсходняга суседа.

Куды Лукашэнка будзе прадаваць айчынную малочку, цукар і трактары?

Больш у відэаматэрыяле!