Культавы «Клеменс» у Віцебску


У 1980 г. малады рэжысёр Валерый Маслюк у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа паставіў камедыю-прыпавесць літоўскага драматурга Казіса Саі «Клеменс». П’еса апавядала пра тое, як жыхары нейкай вёскі Дзевяцібедаўкі прамянялі сваю духоўную свабоду, свае таленты і песні на матэрыяльны дабрабыт, як паддаліся ды аддаліся злой волі чужынцаў.Вострапатрыятычны і па сутнасці антысавецкі спектакль стаўся прадвеснікам будучых эпахальных зменаў. Сведчаць Святлана Дашкевіч і Пятро Ламан.