Крупкі, дзе дзве бульбінкі – гэта дорага. «Белсат едзе»


Белсат у Крупках. Назва гораду паходзіць не ад слова «крупа», як можна было б падумаць, а ад расліны крупка, сямейства капусцяных. Убачыць яе можна і на гербе гораду. Нас сюды запрасілі мясцовыя жыхары. Паглядзім, як тут справы.

«Ён ціхі, ён маленькі. Так, можа, не моцна перспектыўны ў плане працы, але ён наш. Каб была магчымасць, больш адчыніла б чагосьці для дзяцей. Аднаго кінатэатру мала, трэба развіваць іх. Мае дзеці ходзяць на кружок плавання, у іх спартыўная секцыя, юнацкая школа ў нас вельмі добрая, дзе развіваюць дзетак. Веласпорт, валейбол… было б жаданне», – гаворыць жыхарка гораду.

Распавядае мясцовы жыхар:

«240 рублёў – і гэта заробак? Жонка крычыць, што малавата… А Лукашэнка гаворыць: 500 рублёў, 500 рублёў… І дзе яны 500 рублёў? Ніхто не атрымлівае 500 рублёў. Працы хапае. Заробак маленькі. Ёсць піларама, ёсць прадпрыемства адно, другое, трэцяе. Проста няма-няма-няма заробку ў людзей. Гэта ў мяне, у вёсцы, свая гаспадарка: ёсць пара кабанчыкаў, ёсць курыца, ёсць мяса, ёсць сала, ёсць малако. А ў Крупках людзі… Вось зараз зайшоў у Еўраопт, бабка дзве бульбінкі ўзважыла. «Дорага, дзетачка, дайце мне адну». Ну як бабцы той жыць? Мне аж крыўдна…»

Працяг – у сюжэце.

belsat.eu