Красулін: «Лічу, што лёс Мадура безумоўна вырашаны»

Народ можа самастойна даць рады з цяжкасцямі, без вонкавага ўмяшання. Гэтак на падзеі ў Венесуэле адрэагавала беларускае Міністэрства замежных справаў. У ведамстве паведамілі, што беларусы, якія застаюцца ў гэтай лацінаамерыканскай краіне, не пацярпелі. Пра падзеі ў Венесуэле размаўляем з экспертам у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўгенам Красуліным:

«Я лічу, што лёс Мадура безумоўна вырашаны, толькі пытанне, калі ён вырашыцца канчаткова. Ён сыдзе, але калі адбудзецца гэтая падзея, дадуць адказ падзеі бліжэйшых дзён. Сітуацыя змянілася з таго, што міжнародная супольнасць выступіла актыўнаю падтрымкай апазіцыі. Той факт, што Трам і лацінаамерыканскія краіны прызналі Гуайда прэзідэнтам Венесуэлы – дае моцную падтрымку апазіцыі і дае шанец, што апазіцыя свайго не ўпусціць, як у 2012 годзе…»

Пазыка Венесуэлы перад Беларуссю складае 113 мільёнаў долараў за пабудаваныя дамы. Сам Каракас абяцаў пагасіць доўг і жалезам, і нават крыптавалютай. Ці варта разлічваць на гэтыя грошы Менску ад новых уладаў? Давайце паслухаем эканаміста Яраслава Раманчука.

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу