Кінуць офісную працу і стаць паспяховым фатографам


«З гэтай узнагародай выйшла смешная гісторыя. Па-першае, я была здзіўленая, што я ўвогуле нейкім чынам намінавалася, зусім да гэтага не рыхтавалася. Па-другое, ужо ў гэты момант я скончыла сваю карʼеру клубнага фатографа. Што было найбольш смешнае: прыходзіла патусавацца на імпрэзы, і ўвесь час трымала апарат, не апускаючы, хіба, ні разу не паглядзела ў камеру, а проста хадзіла і рабіла здымкі людзей, якія танчылі. Калі я выйграла ўзнагароду, я зразумела, што за мяне гэта зрабіла мая правая рука ўласна, неяк асобна ад мяне», – смяецца Ганна Дрозд.

На тое, каб заняцца фатаграфіяй, яе натхніла знаёмства з адным фатографам. Паступова замест клубных здымкаў Ганна пачала рабіць больш сурʼёзныя праекты.

«Я сышла з офісу, паступова стала займацца фатаграфіяй. І гэта ўвогуле расчыніла перада мной дзверы ў свет: магчымасць падарожнічаць, магчымасць працаваць, дзе заўгодна. Адразу ж паехала ў Індыю, першы раз на два месяцы, пасля зразумела, што гэтага мала. Жыла там па паўгода, недзе ў адным месцы, пасля ў іншым, у Інданезіі, працавала там. Знаходзіліся вельмі цікавыя замовы, кліенты. Пачала выкладаць, даваць прыватныя ўрокі. Аказалася, што ўсё вельмі проста на самой справе, не патрэбна нейкіх там мільёнаў», – заўважае Ганна Дрозд.

Больш цікавых думак творчай асобы – у відэаверсіі вышэй.