Казлоў: я ўспрымаю беларускія ўлады, як банду


Праграма «Выбары. ProContra» знаёміць гледачоў з прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы. Сённяшні госць студыі – Мікалай Казлоў.

«Чыноўнік – таксама чалавек. І ён таксама думае, у якой краіне ён будзе жыць. І калі сітуацыя зменіцца, неяк нядобра будзе ўнукам казаць, на якім баку ён быў. Бо тое, куды нас пагрузіў Лукашэнка, – гэта не паддаецца… Мы ў ХХІ стагоддзі жывём. Рабамі быць сорамна. І ім сорамна», – выказаўся Мікалай Казлоў.

* Для ўсіх прэтэндэнтаў у кандыдаты былі створаныя аднолькавыя ўмовы для выказванняў у межах 25 хвілінаў праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Выбары. ProContra» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Выбары ProContra» выходзіць на «Белсаце» ад 1 да 10 чэрвеня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.