Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта


10 сакавіка ў Менску распачалося папярэдняе судовае паседжанне ў гучнай справе былога ахоўніка Аляксандра Лукашэнкі Андрэя Уцюрына. На лаве падсудных – восем прадстаўнікоў дзяржаўных структураў і восем бізнесоўцаў. Карупцыя на самым версе, а сумы хабараў дасягаюць больш як паўтара мільёна долараў.

Гэты персанаж адназначна быў цікавы тым, што ён вельмі блізкі чалавек да Аляксандра Лукашэнкі. На колькі палітызаваны гэты судовы працэс?

Крымінальны аглядальнік, журналіст інтэрнэт-выдання «Сильные новости» Віктар Федаровіч:

«Працэс разглядаецца як крымінальны. Хабары, яны ўсе маюць камерцыйны інтарэс. На самай справе якую пасаду займаў Сяргей Уцюрын? Нагадаю, што каля 20 гадоў ён прапрацаваў у службе бяспекі прэзідэнта. Потым 7 гадоў з 2007 па 2014 ён узначальваў гэтую спецслужбу, хачу заўважыць. І потым, да моманту арышту? Ён займаў пасаду намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі. А дзяржсакратарыят Рады бяспекі – гэта вышэйшы орган дзяржаўнай улады. Хачу звярнуць на гэта ўвагу. Карупцыя дабралася амаль да цела прэзідэнта».

Віктар Федаровіч не бачыць цікавых момантаў у гэтай справе. Сумы хабараў у некалькі сотняў тысяч долараў яго таксама не здзіўляюць:

«Гаворка ішла аб закупах на мільёны долараў. Мабыць адкаты нейкі адсоткаў складалі. Таму і такая сума. Складана лічыць па справаздачах. Атрымалася ў раёне 2-3 млн долараў хабару. Я не скажу, што гэта самыя вялікія хабары. Былі ў гісторыі і пабольш».

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

Калаж з фота: vsr.mil.by / Алена Кардаш/ТАСС