Карупцыйная алігархія ў Беларусі. Расследаванне «Белсату»


У падсумавальным выданні сезону «Давайце разбірацца» мы працягнулі адзінаццаць расследаванняў, зробленых за апошнія паўгода, і сабралі іх у агульную карціну.

Як адрэагавалі ўлады на нашыя паведамленні пра схемы з прыкметамі карупцыі? Хто застаўся недатыкальны? Як высока вядуць карупцыйныя сувязі ды якія сумы вымываюцца праз кіпрыёцкія кампаніі-пракладкі?

Глядзіце ў апошнім выданні сезону «Давайце разбірацца».

P.S. Наводку на расследаванне пра звышпрыбыткі забудоўнікаў, набліжаных да сям’і Лукашэнкі, мы атрымалі на тэлеграм-канале @еkanomika, які публікуе нестандартныя, але прафесійныя цікавінкі пра беларускую эканоміку.

Праграму аўтарскіх расследаванняў Станіслава Івашкевіча «Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05.

Фота: Vasily Fedosenko/Reuters, Rudolf/Arco Images/Forum