Канапацкая: «Улады губляюць кантроль над сітуацыяй»


Праграма «Выбары. ProContra» знаёміць гледачоў з прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы. Сённяшняя госця – Ганна Канапацкая.

«Я ведаю і бачу, што нават сярод чыноўнікаў, нават досыць высокага рангу, існуе ўяўленне, што ў Беларусі неабходныя рэформы. Больш за тое, яны робяць крокі ды прымаюць меры дзеля таго, каб гэтыя рэформы былі», – распавяла падчас эфіру Ганна Канапацкая.

* Усім прэтэндэнтам у кандыдаты былі створаныя аднолькавыя ўмовы для выказвання ў межах 25 хвілінаў праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Выбары. ProContra» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Выбары ProContra» выходзіць на «Белсаце» ад 1 да 10 чэрвеня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.