Беларусь – нацыя пажылых. У краіне з насельніцтвам 9 млн 400 тысяч чалавек – Br 2,5 млн – пенсіянеры, то бок больш нават, чым кожны чацвёрты. Пры гэтым доля працаздольных людзей у нашай краіне стала змяншаецца.Ужо сёння з улікам дэмаграфічнай сітуацыі выдаткі на выплату пенсіяў штомесяц з дзяржаўнага бюджэту складаюць каля 10 % ВУП – больш за 6,5 трыльёнаў рублёў. Пры гэтым дзяржава, якая заяўляе пра сацыяльную накіраванасць, перыядычна павялічвае пенсіі. Хоць сёлета, нягледзячы на дэвальвацыю і інфляцыю, пенсію паабяцалі павысіць толькі двойчы – літаральна перад і пасля выбараў. Летась пенсіі павялічваліся тры разы цягам году. Адпаведна, нагрузка на асобаў працаздольнага ўзросту павялічваецца, бо на 1 тыс. чалавек, якія працуюць, прыпадаюць 403 асобы непрацаздольнага ўзросту. І сітуацыя далей будзе толькі пагаршацца. Адным з рашэнняў праблемы з’
яўляецца ідэя кіраўніцтва краіны павялічыць не пенсіі, але пенсійны ўзрост.Госць «Гарачага каментара» – эканаміст Іна
Гармель. Каб падрыхтавацца да павелічэння
песнійнага ўзросту, чалавек мусіць жыць, а не выжываць, як цяпер у сучаснай Беларусі, заўважыла адмысловец.МЯ, belsat.eu