«J:Морс» у «BML Premium»: 5 галоўных гітоў + прэм’ера!


Cамы рамантычны гурт на беларускай музычнай сцэне з нагоды 20-годдзя зайграе жывы сэт з найлепшых песень у студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».

У размове з Міраю Шульц Уладзімір Пугач распавядзе пра самыя захапляльныя моманты з біяграфіі гурта, прыгадае сваю першую песню ды прэзентуе зусім новы твор. Як заўжды у прэміюм-выданні праграмы – яшчэ болей песень, болей эмоцыяў і разыгранне прызу пры канцы.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • Не умирай
  • Web-дизайн
  • Босиком по мостовой
  • Глядзі
  • Нравится
  • Электричество

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».