Ірына Сухій: Я не чакаю запуску станцыі. Я чакаю, што яе не запусцяць.


Ад сёння ў Беларусі распачынае працу місія INIR МАГАТЭ – гэта ўжо трэці этап комплекснага правярання экспертамі ўзроўню развіцця нацыянальнай інфраструктуры ядравай энергетыкі да эксплуатацыі Астравецкай АЭС. Наколькі станцыя насамрэч гатовая да запуску, пагаворым з эколагам, сябрам рады «Экадом» Ірынай Сухій.

На мой погляд станцыя зусім негатовая. У нашай краіне складана казаць пра незалежны Дзяржатамнагляд. Ніхто не ідзе і не правярае матэрыяльныя рэчы – усе будуць глядзець на паперкі. Гэта не дае нам гарантыі бяспекі.

Усё пра МАГАТЭ думаюць не тое, чым яны займаюцца. У іх ёсць паслугі, і краіна можа замовіць сабе гэтыя паслугі. Гэта камерцыйная арганізацыя. Тое, што яны былі ўсім задаволеныя, нічога не кажа пра якасць будоўлі. Таму я цалкам разумею нашых суседзяў літоўцаў, якія хвалююцца пра тое, што будзе.

Беларусь павінна вяртаць крэдыт за АЭС да чэрвеня 2021. Я думаю, да чэрвеня станцыю будуць даводзіць да розуму. Пакуль, паводле ацэнак тэхнічных экспертаў інфраструктура не гатовая да запуску.

Спадарыня Ірына, чаго Вы чакаеце ад запуску БелАЭС?

Я не чакаю запуску станцыі. Я хутчэй чакаю, што яе не запусцяць. І вось гэтыя вось чаканні, што энергія патаннее. Не патаннее. І, па-мойму, яшчэ ў мінулым годзе было агучана, што ў нас энергія будзе даражэць. Таму наўрад ці.

На думку спадарыні Ірыны, у Беларусі ўжо дастаткова энергіі, дастаткова магутнасцяў, каб вырабляць неабходную колькасць энергіі для Беларусі і нават больш. Ці ёсць падзевы, што яе ўсё-такі не запусцяць? Якія чаканні ў Бруселю?

Вы ж разумееце, што Еўразвяз да атамнай энергіі ставіцца нейтральна. Еўропу хвалюе бяспека. Іх чаканні хутчэй звязаныя з тым, што Беларусь зможа забяспечыць бяспечную працу АЭС.

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

belsat.eu