Ігар Комлік: Да суддзі мы кажам «Ваша честь», але сумлення я не дачакаўся


Доказаў паступлення грошай на рахунак у літоўскім банку і зняцця іх адтуль няма, але абвінаваўчы вырак усё адно пакінуць без зменаў. Менскі гарадскі суд адхіліў апеляцыйную скаргу лідараў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, асуджаных да 4-х гадоў «хатняй хіміі» кожнага, а таксама да 5-цігадовай забароны займаць адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады па абвінавачанні ўва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах.

На сувязі са Студыяй Ігар Комлік, лідар прафсаюзу РЭП:

«Я быў адзінай асобай у зале суда, якая яшчэ мела нейкую надзею, што суд прыслухаецца да доказаў абаронцаў і прадстаўленым дакументам. На жаль, маё меркаванне складала менш за працэнт ад агульнага. Астатнія былі ўпэўненыя, што прысуд не зменіцца. Гэта паказвае стаўленне грамадства да самога правасуддзя, ніхто не верыць, што гэта магчыма, асабліва, калі справа датычыць нейкіх апазіцыйных пытанняў. Звяртаючыся да суда, мы павінныя казаць «Ваша честь», але, як паказала сітуацыя, гэтага сумлення я не дачакаўся. […]

Мы канешне будзем абскарджваць рашэнне суда ў Вярхоўным Судзе, і ў міжнародных інстанцыях, бо мы лічым сябе невінаватымі, і ў нас ёсць да гэтага падставы…»

Працяг размовы – у сюжэце.