Ідзе новая хваля крызісу. Эканоміка з Чалым

Сусветныя кошты на нафту распачалі новы абвал. Беларуская нафтагазавая датацыя зліквідаваная. Сусветны рынак сціскаецца, а Беларусь не можа перапазычыць старых даўгоў. Як далей будзе паводзіць сябе эканоміка і чаго чакаць звычайнаму беларусу? Аналізуюць Сяргей Чалы і Станіслаў Івашкевіч у праграме «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

Міжнародны валютны фонд прагназуе абвал ВУП Беларусі на 6 % у 2020 годзе ў выніку новай хвалі эканамічнага крызісу. Захады, якія плануе ўрад Беларусі для ратавання эканомікі, Сяргей Чалы лічыць неэфектыўнымі.

Эканаміст аналізуе размеркаванне дзяржаўнай дапамогі падчас крызісу. Перадусім урад падтрымае дзяржаўныя прадпрыемствы, а прыватны бізнес мусіць разлічваць на свае сілы.

Паводле Сяргея Чалага, прыватны сектар малога і сярэдняга бізнесу мог разлічваць на падтрыманне дзяржавы, пакуль ствараў працоўныя месцы. Як толькі прыватнікі аказаліся ў цяжкой сітуацыі, высветлілася, што дапамогі ад ураду яны не дачакаюцца.

«Дзяржава вяртаецца да той заганнай практыкі, калі буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы выконвалі функцыю больш сацыяльную, чымся эканамічную», – мяркуе эканаміст.

Крызіс, што мы цяпер зазнаём, Сяргей Чалы называе «апошняю бітваю дабра са злом»:

«Хто ж канчаткова пераможа? Ці мы зноў вернемся ў цёмныя стагоддзі сталага паўтарэння валютных крызісаў і стварэння ілюзіі, што ўсё ў парадку, а потым – абвал? Ці мы ўрэшце зробім скок у разуменні таго, што хопіць ужо насіцца з неэфектыўнаю дзяржаўнай уласнасцю?»

Якія падзеі дапамогуць прадвызначыць бліжэйшую будучыню беларускай эканомікі і колькі хваляў каронавіруснай эпідэміі перад намі? Глядзіце ў відэа.

Праграму «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Ці грошай у Лукашэнкі хопіць толькі да выбараў? Эканоміка з Чалым

Афшорныя схемы атачэння Лукашэнкаў. Расследаванне

Ці варта падчас крызісу ўкладаць грошы ў нерухомасць? Эканоміка з Чалым

Беларуская карупцыйная піраміда. Расследаванне «Белсату»

Хто і як зарабляе на цяжкіх хваробах беларусаў? Расследаванне «Белсату»

Каронавірусны крызіс у Беларусі разганяецца: ці браць крэдыты? Эканоміка з Чалым

Юрый Губарэвіч – на дэтэктары хлусні. Пра што яго запыталі?

Найгоршы крызіс у гісторыі незалежнай Беларусі. Эканоміка з Чалым