Хваля каронавіруса прыйдзе з турмаў. Патрэбная амністыя

Наіўныя надзеі на тое, што пандэмія каронавіруса абміне Беларусь, не спраўдзіліся. Пад пагрозаю – кожны чалавек у краіне, але ёсць месцы, дзе каронавірус асабліва небяспечны.

Эпідэмія каронавіруса ў Беларусі разгараецца. Доктар, палкоўнік унутранай службы ў запасе, стваральнік праваабарончай арганізацыі «TimeAct» Васіль Завадскі папярэджвае, што новымі гарачымі асяродкамі могуць стаць турмы ды калоніі.

У студыі «Размовы» Калінкінай Васіль Завадскі патлумачыў, што ў турмах і калоніях немагчыма прытрымлівацца захадаў і парадаў, якія б зменшылі верагоднасць заражэння. А таму досыць аднаго хворага, каб заразіць усіх.

«Гэта можа стаць ачагом для ўсяго грамадства», – выказаў думку госць праграмы.

Больш пра тое, што адбываецца ў месцах пазбаўлення волі, глядзіце ў «Размове» Святланы Калінкінай са стваральнікам праваабарончай арганізацыі «TimeAct» Васілём Завадскім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: Forum / Reuters, desktopbackground.org

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў