Хутка выбары: прэзідэнт праводзіць сакрэтныя вучэнні


«Хай так TV» зазірнула ў будучыню і паставіла мюзікл «Выбары-2020», дзе раскрываецца галоўны сакрэт «беларускай стабільнасці».

У свежым выданні стваральнікі перадачы паказваюць апошнюю турфірму Беларусі, распытваюць гасцей пра вяртанне легендарных «Сашы і Сірожы», а таксама смяюцца з апошніх навінаў.

  • Кліп «Выбары»: што нас чакае ў жніўні.
  • «Тур па гарадах Беларусі«: каронавірусныя будні турфірм.
  • Якія людзі абараняюць Лукашэнку: сакрэтныя вучэнні.
  • З чым, чаму і калі вяртаюцца ў эфір «Саша і Сірожа»?
  • Рубрыка «Чын-Чын» на сувязі!

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.