Haina – рок у новым фармаце ў #BML


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам выступае «Haina» – рок-гурт, які прынцыпова не выкарыстоўвае электрагітараў, а драіў перадае з дапамогаю баяна, скрыпкі ды бубнаў.

Песні, якія гучаць у праграме (музыка гурта Hainа, словы Іллі Паплёўкі)

  • «Ціхі акіян»
  • «Ты абяцала» («Васількі»)
  • «Фэйкі»
  • «Ты»
  • «Бэйба»
  • «Турма»

Поўную версію выдання з размоваю Міры Шульц шукайце ў афіцыйных суполках праграмы «УКантакце» і Facebook.

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».