«Гульня тронаў» пабіла рэкорды


У Лос-Анджэлесе 68-ры раз уручылі прэмію «Emmy», якую часта называюць тэлевізійным «Оскарам». Трыумфатарам прадказальна сталася «Гульня тронаў». Звышпапулярны серыял намінавалі на 23 узнагароды, атрымаў ён 12 – гэта рэкордная колькасць за ўсю гісторыю «Emmy». «Гульнi» прысудзілі ў тым ліку і галоўны прыз – «Найлепшы драматычны серыял», прычым ужо другі раз запар. Іншыя рэкардсмены – «Амерыканская гісторыя злачынстваў», «Містар робат» ды «Картачны домік». Серыял «віцэ-прэзідэнт», адпаведна з выбарам журы, прызнаны найлепшым з камедыйных. А апошні адцінак «Шэрлака» – «Шэрлак: пачварная нявеста» – прызнаны найлепшым тэлефільмам.

З актораў на «Emmy» вылучылі Рамі Малека з «Містара Робата», найлепшаю акторкай журы прызнала Тацяну Масляны, што сыграла ў серыяле «Цёмнае дзіця».

Іншыя тэмы: На свята агню ў Гомлі прыехалі артысты з Францыі і Шры-Ланкі. Віцебскі тэатр «Лялька» распачаў сезон класікай. Менскія дзеці наведалі фестываль «Boo!Kids#3».

Марына Вашкевіч, Вольга Чайчыц