Гульбішнік ды цярцюха: глядзіце, што гатуюць для сапраўднай беларускі Меліціны Станюты


Шэф-кухары гатуюць рэдкія стравы беларускай кухні для легенды мастацкай гімнастыкі Меліціны Станюты у кулінарным шоу на «Белсаце».

Аказалася, што сапраўдная беларуска Меліціна Станюта не любіць… тоўчанай бульбы. Вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі мы запрашаем у шоу «Я не буду гэтага есці!». Задача нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – прыгатаваць ненавісную страву або прадукт гэтак, каб госцю або госці спадабалася.

Колькасць медалёў Меліціны Станюты палічыць гэтак жа цяжка, як і колькасць прыхільнікаў ейнага таленту. Як і прабабуля Стэфанія – вядомая беларуская актрыса – яна любіць танцы і публіку. Спартыўную кар’еру Меліціна скончыла, але вядзе аўтарскія майстар-класы. Любіць морапрадукты і каву.

А тоўчаную бульбу няўжо цяжка палюбіць? Каб пераканаць прыгажуню, нашыя шэф-кухары вырашылі прыгатаваць даволі рэдкія стравы беларускай кухні. Вольга Прыгарава спыніла свой выбар на цярцюсе – бульбяным супе-пюрэ з вэнджанаю качкай. Аляксандр Чыкілеўскі паднясе Меліціне гульбішнік з бульбы, вэнджанага селядца, курынай грудкі, белых грыбоў ды зеляніны.

Якая версія пюрэ спадабаецца нашай гераіні больш? Глядзіце 10-ю серыю «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

ІА, belsat.eu