Гісторыя кахання Паўла Севярынца і Волі


Неяк паэт Уладзімір Някляеў запрасіў мяне 14 лютага ў кавярню. Падумала: ну, ах! Але там ён прапанаваў адзначыць Дзень не Валянціна, а Міхася – дзень народзінаў паэта Міхася Стральцова.

А што для вас Дзень святога Валянціна і колькі ў вас Дзён закаханых цягам году? – такімі словамі пачынае Валярына Кустава сваё адмысловае выданне «Прывату» да Дня Закаханых. А тэма праграмы – «Кахаць, каб натхняць!».

Госця студыі – тая, хто не адразу навучылася кахаць, перакладчыца, жонка палітыка Паўла Севярынца Вольга і іх гісторыя кахання! Неўзабаве – Волі нараджаць іх з Паўлам сына Францішка!

Таксама ў праграме ўнікальныя беларускія пары з гісторыямі іх кахання – адна пара з Бабруйску пражыла шчасліва разам ажно 50 гадоў і адзначыла свой супольны юбілей у паўстагоддзя! За гісторыя каханні другіх цяпер сочыць уся Беларусь!

А што, на ваш погляд, самае прыемнае і самае складанае ў каханні? Дзяліцеся з «Прыватам» і не стамляйцеся кахаць. І не забывайце, што «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.