Генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы скаментаваў скандальную заяву міністра Шуневіча


Цяжка ў гэта паверыць, але ў ромаў з Магілёва папрасілі прабачэнне. Не міліцыя, якая ўчыніла пагром у цыганскіх паселішчах па ўсёй краіне. А чыноўнікі. На асабістае даручэнне Лукашэнкі кіраўніца Адміністрацыі Наталля Качанава сустрэлася з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары, якія падзяліліся сваймі ўражаннямі ад сустрэчы ў каментары нашаму тэлеканалу.

Тым часам, калі прабачэнні ромам з Адміністрацыі Лукашэнкі прагучалі, хоць і са спазненнем, то з боку міліцыі рэакцыя зусім іншая. Дзякуючы сваёй сённяшняй заяве міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч зноў апынуўся ў полі зроку журналістаў:

«У міністра няма прычыны прасіць прабачэнняў у… цыганоў. Зразумела?»

Парадаксальна, але працаўнікі ведамства, якое ачольвае гэты чалавек, прымушаюць грамадзянаў выбачацца перад помнікам гарадавому, заводзяць крымінальныя справы на крыўдзіцеляў скульптуры, і ў той жа самы час міністр унутраных справаў Шуневіч лічыць, што прынесці хаця б якія-кольвек прабачэнні за жорсткую аблаву і збіццё ромаў у яго асабіста няма ані нагоды, ані падставаў.

Hавiны
Курсант Акадэміі МУС здзейсніў спробу суіцыду
2019.05.20 21:50

Такім чынам, прабачэнняў з боку міліцыі не будзе, версія суіцыду інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча мае вычарпальнае пацверджанне, а колькасць самагубстваў у праваахоўных органах увесь час зніжаецца. Ці так гэта? Размаўляем з генерал-лейтэнантам міліцыі ў адстаўцы Мечыславам Грыбам.

Ці павінная адказваць альбо хаця б выбачацца міліцыя за гвалт над невінаватымі грамадзянамі? Мы запыталіся на вуліцах Магілёва.

Віталь Бабін belsat.eu