Генадзь Фядыніч пра прымусовы распаўсюд квіткоў: Хай зладзяць канцэрт Міхалка

Заганяць на дэманстрацыі, суботнікі, розныя сустрэчы – практыка ў Беларусі не толькі вядомая, але і досыць распаўсюджаная. Ёсць таксама і рэкамендацыі для прафсаюзаў аб распаўсюдзе квіткоў на канцэрты.

У нашую рэдакцыю трапілі дакументы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў аховы здароўя, у якіх даецца рэкамендацыя зрабіць крокі ў набыцці квіткоў на юбілейны канцэрт Іскуі Абалян. Усё гэта пад прыкрыццём падтрымання айчынных эстрадных выканаўцаў у межах падзеяў, прымеркаваных да Года культуры ў нашай краіне.

Старшыня Незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч заўважыў, што рэкамендацыі выкупіць квіткі можна ўспрымаць як загад.

«Скажу шчыра, а чаму тады Федэрацыя прафсаюзаў не зробіць ініцыятыву, каб Сяргей Міхалок выступіў у Менску ці іншых гарадах. Тады не трэба будзе казаць пра куплянне квіткоў, людзі самі выкупяць квіткі», – адзначыў Генадзь Фядыніч.

Паводле дзеяча Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі даўно ўжо пераўтварылася ў сектар культурна-масавай працы пры Адміністрацыі прэзідэнта. «Ёсць чым займацца, тым больш у такі цяжкі час для людзей працы. Займацца распаўсюдам квіткоў і праводзіць спартовыя імпрэзы – гэта добра, але тады, калі мы добра жывем», – падкрэсліў госць «Белсату».

МЯ, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу