Рэжысёр у сваёй найноўшай стужцы падымае праблему самаідэнтэфікацыі беларусаў.Трэйлер стужкі прэзентавалі ў клубе «Графіці» – месцы, бадай што найбольш адпаведным для нефарматнага кіно. Хоць пры ўсёй нефарматнасці 45-хвілінная камедыйная стужка закранае і важныя аспекты беларускага жыцця – не толькі ў Шабанах.
Андрэй Курэйчык, рэжысёр:«Гэты фільм распавядае пра Беларусь не з гледзішча ідэалогіі ці наноснага глянцу, а падымае рэальныя праблемы – перш за ўсё праблему самаідэнтыфікацыі беларусаў, праблемы прамысловых ускраінаў, праблему «саўка», «саўковага» мыслення».Прэм’еру стужкі можна будзе пабачыць 7 лістапада, у другі дзень кінафестывалю «Лістапад».Марына Вашкевіч