Галандцы спяваюць беларускі фальклор


Сюжэт пра галандцаў, якія спяваюць беларускі фальклор, глядзіце ад 13:25 хвіліны

Былая віцяблянка Алеся ван Ноўрдэнбюрх жыве ў Нідэрландах і кіруе хорам славянскай праваслаўнай песні «Бізантыўм».

Нашая суайчынніца эмігравала ў ліпені 2003-га года, вывучыла тамтэйшую мову, сустрэла каханне і нарадзіла дваіх дзяцей. Апрача таго знайшла працу паводле спецыяльнасці – дырыжорам хору славянскай праваслаўнай песні «Бізантыўм». Да таго ж – выкладае музыку і расейскую мову ў школе.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • З 2001-га года ў Таронта існуе адзіны ў правінцыі Антарыё беларускі спеўны калектыў «Яваровы людзі» пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай.
  • Некалькі калектываў, якія спевам на роднай мове аб’ядноўвуюць беларусаў на чужыне, можна знайсці ў Латвіі. Адна з такіх групаў – «Сузор’е».