Франкамоўная поп-сенсацыя з Беларусі. Parade of Planets у #BML


Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Parade of Planets», франкамоўная каманда з Менску, чые першыя песні імгненна сталі радыёгітамі.

Музыкі распавядуць у размове з Міраю Шульц, што іх звязвае з Францыяй, расейскім поп-спеваком Сяргеем Лазаравым і беларускаю паэткаю Яўгеніяй Янішчыц. А ў жывым сэце зладзяць сапраўдную дэнс-вечарыну ды зайграюць сваю песню, якую людзі ўжо паслухалі больш за 1 мільён разоў па ўсім свеце, а таксама падрыхтуюць музычны сюрпрыз, які здзівіць усіх.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Toi et moi» (музыка гурта «Parade of Planets», словы Юліі Багаслаўскай)
  • «Où est ton amour» (музыка гурта «Parade of Planets», словы Юліі Багаслаўскай)
  • «Forte» (музыка гурта «Parade of Planets», словы Яўгеніі Янішчыц, пераклад Юліі Багаслаўскай)
  • «Déjà vu» (музыка гурта «Parade of Planets», словы Юліі Багаслаўскай)
  • «Pour lui» (музыка гурта «Parade of Planets», словы Юліі Багаслаўскай)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».