Форт Лукашэнкі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Тэмы праграмы:

Фукуяма: За Беларуссю трэба пільна сачыць

Зорка сусветнай паліталогіі, выкладчык Стэнфардскага ўніверсітэту, які мае столькі ж прыхільнікаў, колькі і праціўнікаў, ды ўжо 30 гадоў таму абвесціў «канец гісторыі». А што цяпер? У «Прасвеце» эксклюзіўнае інтэрв’ю з прафесарам Фрэнсісам Фукуямам.

Лукашэнка «прадае» Пуціну амерыканскія танкі на мяжы Беларусі

Натаўскія вучэнні «Defender Europe – 2020» з удзелам 37 тыс. вайскоўцаў пачынаюцца ў 2019-м – амерыканскім дэсантам практычна на самай мяжы з Беларуссю. Пасля Крыму для нашых суседзяў гэткія манеўры становяцца амаль руцінай – і гэтак жа руцінна гучаць заявы Лукашэнкі пра тое, што мы павінныя даць адказ NATO. Чаму сёлетнія заявы на гэты конт гучаць яшчэ моцней – разбіраўся Дзяніс Дзюба.

Амерыканскі генерал: Украінскі сцэнар для Беларусі абсалютна рэальны

Генерал ЗША у адстаўцы Бэн Годжэс заявіў, што ціск Расеі на Беларусь заклікае Злучаныя Штаты быць актыўнымі. Амерыканскі эксперт лічыць, што акупацыя Беларусі Расеяй будзе дорага каштаваць. Пра інтарэсы Злучаных Штатаў у Беларусі інтэрв’ю з былым камандзірам войскаў ЗША ў Еўропе. Цяпер былы вайсковец кіруе аддзелам стратэгічных даследаванняў у вашынгтонскім Цэнтры аналізу еўрапейскай палітыкі. Ён некалькі разоў наведваў Беларусь і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аніводнай кілават-гадзіны з Беларусі ў Літву

Афіцыйная Вільня зробіць усё, каб на яе рынак не прасачылася электраэнергія з Беларускай АЭС, супраць будавання якой каля сваіх межаў Літва выступала ад пачатку. Перад запускам станцыі ў Сейме Літвы адкрыўся канфлікт… ці дастаткова цвёрда краіна адстойвае свае нацыянальныя інтарэсы ў супрацьстаянні запуску станцыі? Матэрыял Юліі Цяльпук.

Навошта Лукашэнку прэзідэнт Казахстану Такаеў?

Яшчэ адзін блізкі сябар. На гэтым тыдні Лукашэнка з афіцыйным візітам наведаў Казахстан. Было шмат пратакольных фота і размоваў пра стратэгічны саюз. Навошта Лукашэнку прэзідэнт Казахстану Такаеў, і навошта Такаеву Лукашэнка? Каментуе казахскі праваабаронца і публіцыст Яўгеній Жоўціс.

Канец мараў пра незалежны Сірыйскі Курдыстан. Хто каго перагуляў у Сірыі?

ЗША, Расея, Турцыя, Іран і ўласна Сірыя – усе асноўныя гульцы галоўнага канфлікту на Блізкім Усходзе – цягам тыдня залічылі сабе ў актыў перамогу. А шэраг аналітыкаў выказалі асцярожныя меркаванні, што ў вайне, якая цягнецца з 2011 года, могуць сапраўды паставіць кропку. У аўторак у расейскім Сочы прайшлі перамовы, якія назіральнікі назвалі ледзь не вырашальнымі ў сірыйскім крызісе. Ці сапраўды вайна ў Сірыі можа скончыцца? І хто ў такім выпадку зазнаў паразу? Высвятляў Аркадзь Несцярэнка.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.