Прэзідэнцкія выбары скончыліся, не прынёсшы надзеі на лепшае. Але нельга апускаць рукі, перакананы вязень ГУЛАГУ, які шмат дапамагаў сучасным палітвязням, а ў свой час асвячаў устаноўчы сход БНФ, пастар Эрнст Сабіла.Ён заклікае беларускіх патрыётаў не дзяліцца на розныя масці дэмакратаў, а «сціснуцца ў кулак». І трымацца беларушчыны, якая ёсць «падарункам Бога». Бо недастаткова быць проста апанентам рэжыму Лукашэнкі, якога
Сабіла называе «дзецішчам бальшавікоў».І выходзіць, на думку пастара, што тыя, хто адмаўляецца ад беларушчыны – не проста здраднікі, яны яшчэ і адмаўляюцца ад Божага
дару.Падрабязней – у «Размове
Калінкінай».